Вакцыны ад грыпу закуплены ў дастатковай колькасці і размеркаваны па рэгіёнах. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БелТА
Прышчэпачная кампанія ў краіне пачалася. «Спадзяюся, што калі яна пройдзе паспяхова, эпідэміі грыпу ў гэтым годзе не будзе», - сказаў Уладзімір Каранік





