Рэарганізацыя ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» завяршылася 1 кастрычніка. Яго пляцоўкі ўвайшлі ў склад ААТ «Савушкін прадукт» у якасці вытворчага філіяла кампаніі ў Бярозе з вытворчым цэхам у Івацэвічах і вытворчым філіялам у Іванава.
На Бярозаўскім сыраробным камбінаце цяпер мадэрнізуюць ключавыя вытворчасці. Рэканструкцыю пачалі з цэха прыёмкі малака, а паралельна пашыраюць цэхі па вытворчасці, вызраванні і захоўванні сыроў. Вытворчыя магутнасці павялічаць і па іншых напрамках.
У бліжэйшай перспектыве ў Бярозе ўсталююць новую лінію па вытворчасці сыру, якая дазволіць нарасціць аб'ёмы выпуску да 100 тон у суткі. У выніку гэта стане самая буйная ў краіне вытворчасць сыроў
Нагадаем, «Савушкін прадукт» набыў кантрольны пакет ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» восенню мінулага года, пасля чаго павялічыў сваю долю.





