Двое маладых людзей прыдумалі няхітрую (ці хітрую) схему.

Яны падыходзілі на вуліцы да дзяцей і прасілі або патэлефанаваць, або напісаць паведамленне з іх мабільнага тэлефона. Звярталіся ў асноўным да 10-11 гадовых дзяцей, паведамляе міліцыя ў сваім тэлеграм-канале.

Калі смартфон аказваўся ў руках маладзёнаў, яны рабілі выгляд, што набіраюць нумар ці друкуюць тэкст, але насамрэч ставілі спецыяльны дадатак, з дапамогай якога праз аператара сотавай сувязі бралі мікразайм 100 рублёў. Сума тут жа пераводзілася на рахункі фігурантаў. Праз месяц пацярпелым прыходзіла апавяшчэнне пра неабходнасць пагасіць запазычанасць.

Супрацоўнікі ўпраўлення «К» устанавілі зламыснікаў. Гэта — 18-гадовыя мінчукі.

Міліцыя звяртае ўвагу, што калі вы, або вашы дзеці пацярпелі ад злачынных дзеянняў гэтых людзей, просьба звяртацца ў Фрунзенскае РУУС (вул. Кальварыйская, 41) асабіста або па тэлефонах:

— 8 017 239 68 73

— 8 017 252 02 02

— ці 102

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?