Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Брэсце 29 верасня раніцай. У ДАІ паступіў званок ад берасцейца, які паведаміў, што на праезнай частцы па вуліцы Войкава ў мікрараёне Кіеўка ляжыць чалавек. А побач з ім сядзіць сабака. Супрацоўнікі ДАІ аператыўна адрэагавалі на сігнал, піша sb.by.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук распавяла:

— На момант прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ мужчына так і ляжаў на праезнай частцы пад аховай свайго сабакі. Ён быў п'яны. Ад праходжання медыцынскага агляду ён адмовіўся. У дачыненні да 62-гадовага мужчыны складзены пратакол.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?