На сайце Цэнтрвыбаркама з'явіўся спіс 16 чалавек, вылучаных ад Міншчыны і Брэстчыны ў склад новага Савета Рэспублікі. Фармальна іх абяруць толькі 7 лістапада, аднак выбары будуць безальтэрнатыўнымі.
Былы вайсковец Валер Гайдукевіч пакуль засядае ў Палаце прадстаўнікоў, але неўзабаве пераедзе ў Савет Рэспублікі.
Мінская вобласць
- Аляксандр Бачыла — начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама
- Алена Зяблікава — старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў
- Каліна Капуцкая — дырэктар сярэдняй школы №14 Маладзечна
- Уладзімір Лук'янаў — генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі»
- Іван Галаваты — генеральны дырэктар «Беларуськалія»
- Наталля Якубіцкая — старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў
- Алег Суконка — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава
- Валер Гайдукевіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Брэсцкая вобласць
- Васіль Маркевіч — генеральны дырэктар птушкафабрыкі «Дружба»
- Аляксандр Карпіцкі — галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы
- Анатоль Шалтанюк — старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэтутатаў
- Юрый Наркевіч — старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Тамара Шатлікава — старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў
- Ірына Сачкоўская — загадчыца натарыяльнай канторы горада Пінска, натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі
- Уладзімір Храленка — дырэктар ААТ «Парахонскае»
- Рыгор Пратасавіцкі — старшыня Столінскага райвыканкама.
Раней сваіх 8 кандыдатаў назвалі ў Мінску:
У Савет Рэспублікі ад Мінска вылучана 8 кандыдатаў. А было 9 прэтэндэнтаў





