У Курапатах рабочыя выкапалі сотні ямаў пад дрэвы. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў Павел Севярынец.
Як паведаміў БелТА дырэктар Бараўлянскага спецлесгаса Аляксандр Мірановіч, вядуцца працы па лесааднаўленні.
«На ўчастку лесу, які прымыкае да МКАД, цягам сезона праводзіліся мерапрыемствы па ўборцы загінулых і кволых дрэваў. На іх месцы праводзіцца лесааднаўленні. Кожнае насаджэнне мае сваю паўнату. У сувязі з тым, што нам давялося прыбіраць ссохлыя і загінулыя дрэвы, знізілася паўната і адкрыўся ніжні парог. Для ўстойлівасці насаджэнняў мы іх падсаджваем», — сцвярджае Аляксандр Мірановіч.
Паводле яго слоў, цяпер высаджваюцца клёны і кусты. Работы плануецца завяршыць у найбліжэйшы час.
Пасадзіць дрэвы ўздоўж дарог загадаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: Праехаў па Мінску — адхоны голыя. Пасадзіце хаця б елачкі
Раней, 24 мая, ён таксама ехаў па МКАД і звярнуў увагу на месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Апісваючы Курапаты, Лукашэнка даў распараджэнне: «Тут трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэваў. І яны, хто там ляжыць (яны нас бачаць), дзякуй скажуць. Па перыметры туі можна».
Падчас паездкі па МКАД Лукашэнка спыніўся ў Курапатах





