Старшыня марыянетачнай Беларускай патрыятычнай партыі, «казак» Мікалай Улаховіч — пакуль што адзіны дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які вырашыў пераабірацца, але не стаў збіраць подпісы выбарцаў.
Улаховіч балатуецца ў дэпутаты па той жа Сеніцкай акрузе, што і раней.
У 2016 годзе ён сабраў подпісы выбарцаў, быў падтрыманы нейкім працоўным калектывам і падмацаваў вылучэнне накіраваннем ад партыі. А цяпер проста вылучыўся ад сваёй партыі.
Цяперашнія канкурэнты Улаховіча — некалькі чалавек са сферы адукацыі, некалькі прадпрымальнікаў. Подпісы выбарцаў пакуль што сабраў толькі старшыня таварыства ўласнікаў Вадзім Фалевіч.
Улаховіч быў кандыдатам у прэзідэнты — 2015 і заняў апошняе месца. За яго нібыта прагаласавала нават менш чалавек, чым за яго папярэдне падпісаліся.





