Старшыня парламенцкай Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская распавяла, як ідзе праца над стварэннем агульнага Падатковага кодэкса з Расіяй, піша kp.by.

— Гэта абмяркоўваецца, такая задача ёсць. Але трэба ісці вельмі асцярожна, дзейнічаць па кожнай групе падаткаў: дзесьці стаўкі вышэй, дзесьці ніжэй. Законапраектам ён не будзе разгледжаны на гэтым восеньскай сесіі, у нас павестка практычна сфарміравана. У 2020 годзе змяненняў па Падатковым кодэксе не будзе. Упэўнена, гэта надасць пэўную стабільнасць працы як інвестараў, так і бізнэсу, - распавяла Тамара Красоўская.

Раней расійская газета «Камерсант» апублікавала артыкул аб магчымым частковым аб'яднанні эканомік Расіі і Беларусі з 1 студзеня 2021 года. Мяркуючы па апублікаваных дадзеных, да канца 2020 года плануецца падрыхтаваць крокі па рэалізацыі праграмы стварэння агульнага Падатковага кодэкса дзвюх краін.

«Коммерсант» пра план інтэграцыі Беларусі і Расіі: Масква хоча эканамічнага паглынання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0