У сераду прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі прадставіць Еўрасаюзу новы план па выхадзе з ЕС, піша РБК.
Пра гэта прэм'ер заявіў у прамове на штогадовай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі.
«Сёння ў Брусэлі мы прадставім тое, што, на маю думку, з'яўляецца канструктыўнымі і разумнымі прапановамі, якія дазволяць дамагчыся кампрамісу абодвум бакам», - сказаў ён.
Пасля абрання прэм'ерам у ліпені Борыс Джонсан спрабаваў знайсці кансэнсус па ўмовах выхаду з ЕС, аднак да гэтага часу Лондан і Брусэль не прыйшлі да пагаднення. Бакі, у прыватнасці, не дамовіліся пра спосаб захаваць празрыстай мяжу Паўночнай Ірландыі (частка Злучанага каралеўства) і Ірландскай рэспублікай (член ЕС). У сераду Джонсан назваў прынцыпы, на якіх будзе грунтавацца яго план:
— на мяжы Паўночнай Ірландыі і Ірландыі не з'явіцца мытных пунктаў,
— дамоўленасці па мяжы павінны падтрымаць палітыкі ў Паўночнай Ірландыі,
— на тэрыторыі вострава Ірландыя будзе створана адзіная зона стандартаў для сельскагаспадарчых прадуктаў і прадуктаў харчавання,
— Злучанае каралеўства цалкам атрымае незалежнасць у гандлёвай палітыцы пасля выхаду з ЕС.
Па словах Джонсана, яго прапанова — канчатковая, і калі ў Брусэлі яе не прымуць, то Брытанія можа выйсці з ЕС без пагаднення.





