Займаўся гэтым хлопец на працягу года. Ён краў кашалькі і тэлефоны, пакінутыя без нагляду ў адкрытых кабінетах і аўдыторыях, паведамляе абласная міліцыя.
Часцей за ўсё ён дзейнічаў у школах і дзіцячых садках, паліклініках і бальніцах горада. Прычым месцы выбіраў спантанна. Забіраючы грошы, пазбаўляўся ад кашалькоў, а мабільнікі здаваў у ламбард.
Размова ідзе пра некалькі дзясяткаў пацярпелых.
Міліцыя нагадвае, што пакінутая без нагляду маёмасць — лёгкая здабыча для злодзея. Знаходзячыся на працы, у навучальных установах, розных установах не пакідайце без нагляду сумачкі, мабільныя тэлефоны, каштоўныя рэчы. Зачыняйце кабінеты, нават калі сыходзіце на непрацяглы час.





