У метро цягнік спынілі ў тунэлі паміж станцыямі «Міхалова» і «Грушаўка» з-за тэхнічнай няспраўнасці, паведамляе прэс-служба метрапалітэна.

Інцыдэнт адбыўся 2 кастрычніка ў 13:42. Машыніст выявіў тэхнічную няспраўнасць саставу, спыніў яго на перагоне і агледзеў адзін з вузлоў. Пасля гэтага цягнік прыбыў на станцыю «Грушаўка», дзе высадзіў пасажыраў.

Цягнік быў накіраваны ў дэпо для тэхнічнага абслугоўвання, рух цягнікоў адкарэктавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?