Мужчына з кітайскай правінцыі Гуйчжоу знайшоў выдатны спосаб, як атрымаць грошы на свой бізнэс. Мужчына проста зладзіў фэйкавае вяселле, паведамляе БелТА са спасылкай на выданне AsiaOne.

Прадпрымальны будучы бізнэсмен арандаваў на некалькі дзён актрысу, якая павінна была выканаць ролю нявесты перад яго сваякамі і сябрамі. «Жонка напракат» яму абышлася за шэсць дзён у 3200 юаняў — гэта прыкладна $ 500.

Вясельная цырымонія прайшла шыкоўна і госці падарылі «новай сям'і» каля $8500. Усе грошы, па папярэдняй дамоўленасці, забраў жаніх, актрыса засталася ні з чым — ён нават не заплаціў за яе паслугі. 

Дзяўчына звярнулася да юрыстаў, але яны не змаглі ёй дапамагчы: яна не заключыла дамову з «бізнэсменам». У сваю чаргу, невядома, ці ўдалося мужчыну пачаць свой бізнэс і як у яго ідуць справы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0