Міліцыя шукае 8-класніцу з вёскі Гарадзішча (Мінскі раён), якая 30 верасня пайшла ў школу і да гэтага часу не вярнулася дадому. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
Фота УУС Мінаблвыканкама
З заявай аб вышуку звярнулася маці школьніцы і расказала: 30 верасня, у панядзелак, прыкладна ў 12.50 яе 14-гадовая дачка Вікторыя Хадаркевіч пайшла ў школу і знікла.
Прыкметы: на выгляд 14—15 гадоў, хударлявага целаскладу, рост каля 170 сантыметраў, валасы светла-русыя хвалістыя доўгія, вочы светлыя, касавокасць правага вока.
Была апранута: асенняя куртка сіняга колеру (на замку, з капюшонам), штаны чорнага колеру, чаравікі чорнага колеру на замку, пры сабе мела заплечнік ружовага колеру.
Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне школьніцы, просяць паведаміць пра гэта ў Мінскае РУУС па тэлефонах: 8 (017) 2 672 639, 8 (044) 7 441 663.





