У Мазамбік прыбыла група расійскіх наёмнікаў і ваенная тэхніка, каб дапамагчы ўраду афрыканскай краіны змагацца з джыхадзістамі, паведамляе The Times.

Гаворка ідзе пра групу з 200 вайскоўцаў з ПВК Вагнера. Разам з імі ў Мазамбік прыбылі тры ўдарныя верталёты.

Паводле інфармацыі Times, ПВК Вагнера выйграла ў канкурэнцыі за кантракт з Мазамбікам у праекта Эрыка Прынса, заснавальніка амерыканскай прыватнай ахоўнай кампаніі Blackwater.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна