Улады японскай прэфектуры Хёга дазволілі скіды прамысловай вады з павышанай колькасцю азоту і фосфару, піша выданне The Mainichi. Прычынай стала занадта стэрыльная вада, у якой не могуць жыць рыбы.

У рэгіёне дзейнічае сур'ёзнае абмежаванне на прамысловыя скіды. У другой палове XX стагоддзя японскія прадпрыемствы ажыццяўлялі скід з падвышанай колькасцю азоту і фосфару. Гэта выклікала павелічэнне колькасці планктону.

Пасля гэтага ў рэгіёне ўвялі патрабаванні, згодна з якімі дазваляліся скіды сцёкавых водаў з колькасцю азоту не больш за 0,3 міліграма на літр. Паказчык азоту стаў настолькі нізкім, што гэта выклікала памяншэнне колькасці планктону ў вадзе. У сваю чаргу гэта прывяло да падзення колькасці рыб і зніжэння ўлову.

Урад плануе звярнуцца да мясцовых муніцыпалітэтаў і кампаній з просьбай аб супрацоўніцтве па змякчэнні стандартаў якасці бытавой і прамысловай вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0