Мужчыны складаюць усяго каля 14% работнікаў сістэмы адукацыі Беларусі. Пра гэта ў эфіры СТБ расказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

«У сістэме адукацыі Беларусі сёння працуе ўсяго 14% мужчын. На мой погляд, тут ёсць шэраг прычын. Адна з іх — гэта стэрэатып, што выхоўваць павінна жанчына», — адзначыў Аляксандр Кадлубай. Яшчэ адна прычына — не самы высокі ўзровень заробкаў. «Да 2025 года зарплата педагога павінна складаць 100% ад сярэдняй па краіне. У студзені-жніўні 2019 года сярэдняя зарплата сярод педагогаў была 730 рублёў, гэта каля 80% ад сярэдняй», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0