Беларусь мае ўсе падставы для бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам, заявіў у эфіры БТ-1 старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.

«Падпісанне візавага пагаднення з ЕС сведчыла б аб адкрытасці Еўрапейскага саюза да пашырэння супрацоўніцтва з нашай краінай. У выніку будзе актывізавана дзелавое супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, будуць пашырацца праекты і праграмы ў галіне адукацыі і культуры. Аднак гаворка ідзе толькі пра зніжэнне кошту віз з 60 да 35 еўра, а беларускі бок даўно прыняў рашэнне аб тым, што грамадзяне ЕС могуць наведваць нашу краіну без віз, так што мы больш адкрыты ў гэтай частцы. Больш за тое, я б чакаў, каб ЕС ставіў пытанне не пра зніжэнне кошту візы, а аб адмене віз для грамадзян Беларусі. Тым больш калі ўлічыць, што сярод краін СНД наша краіна больш за ўсіх атрымлівае віз на 100 тысяч грамадзян і менш за ўсіх мае адмоў. І па нарматыўных дакументах Еўрасаюза мы маем усе падставы для таго, каб мець бязвізавы рэжым з ЕС. Я думаю, ЕС павінен вельмі ўважліва да гэтага паставіцца», — сказаў Валерый Варанецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0