Букмекеры ўключылі ў спіс прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры аўтара эпапеі «Песня Лёду і Полымя» Джорджа Марціна, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пераможца будзе абвешчаны 10 кастрычніка. Імёны кандыдатаў, якіх разглядае Шведская акадэмія, традыцыйна трымаюцца ў сакрэце. Аўтарытэтны букмекерскі сайт Nicer Odds апублікаваў спіс магчымых прэтэндэнтаў.
Першыя радкі ў ім займаюць канадская паэтка Анн Карсан, пісьменніца Марыз Кандэ з Гвадэлупы і канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд — аўтарка бестселера «Нататкі служанкі», які лёг у аснову папулярнага серыяла «Аповед служанкі».
Хто такая Эн Карсан, або Першы букмекерскі спіс пад сёлетняга «нобеля»
Сярод верагодных кандыдатаў - Людміла Уліцкая, Мілан Кундэра і Харукі Муракамі, а ў канцы спісу — Джордж Марцін.
Сёлета будуць абраныя два лаўрэаты, паколькі летась на фоне скандалу з-за сэксуальных дамаганняў Шведская акадэмія не стала ўручаць прэмію па літаратуры.





