У Мексіцы мэра горада Лас Маргарытас Хорхе Луіса Эскандона Эрнандэса мясцовыя жыхары выкралі з будынка адміністрацыі, прывязалі да пікапу і правалачылі па горадзе. Як паведамляе El Heraldo de Mexico, прычынай стала невыкананне чыноўнікам перадвыбарных абяцанняў, у тым ліку ён не аднавіў дарогу, піша znak.com.
La hoguera адзначае, што ў выкраданні мэра прымала ўдзел прыкладна 50 чалавек, а ў вызваленні - каля 40 паліцэйскіх. Чыноўнік застаўся жывы, яму аказалі медыцынскую дапамогу.
Генпракуратура паведаміла, што ў выніку бойкі 10 чалавек атрымалі раненні, 11 затрыманыя. Эскандон Эрнандэс заявіў, што падасць у паліцыю заявы аб выкраданні і замаху на забойства.





