«Узброеныя сілы Турцыі пачалі аперацыю «Крыніца міру» супраць тэрарыстычных арганізацый РПК (Працоўная партыя Курдыстана), YPG (курдскія Атрады народнай самаабароны) і «Ісламская дзяржава» на поўначы Сірыі. Мы ліквідуем пагрозу тэрарызму», — абвясціў турэцкі прэзідэнт.

Аперацыя дазволіць гарантаваць зону бяспекі на мяжы з Сірыяй, што дазволіць сірыйскім бежанцам вярнуцца дадому, дадаў прэзідэнт Турцыі.

Як перадае Reuters, карэспандэнт турэцкага канала CNN Turk з месца падзей паведамляе аб выбухах у раёне прыгранічнага сірыйскага горада Рас-эль-Айн. Ён таксама распавёў аб прымяненні авіяцыі на мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0