Рашэнне аб адпраўцы амерыканскіх войскаў на Блізкі Усход было найгоршым рашэннем за ўсю гісторыю краіны, напісаў прэзідэнт Дональд Трамп на сваёй старонцы ў твітары. Па словах Трампа, ЗША не трэба было прыходзіць на Блізкі Усход.
«Злучаныя Штаты патрацілі больш за $8 трлн на вядзенне ваенных дзеянняў і паліцэйскую дзейнасць на Блізкім Усходзе. Тысячы нашых выдатных салдат загінулі або атрымалі раненні. Мільёны чалавек загінулі», — напісаў Трамп, нагадаўшы, што падставай для ўваходу амерыканскіх войскаў у Ірак сталі абвергнутыя пазней паведамленні аб распрацоўцы там зброі масавага знішчэння.
Трамп таксама адзначыў, што баявыя дзеянні паміж рознымі групоўкамі працягваліся на Блізкім Усходзе «сотні гадоў» і ЗША не трэба было ўмешвацца.
«Цяпер мы павольна і асцярожна вяртаем нашых выдатных салдат і вайсковую тэхніку дадому, — адзначыў Трамп. — Гэтыя дурныя бясконцыя войны для нас скончаны!»





