СК
1 снежня ў вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна было здзейснена забойства 89-гадовай жанчыны. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя двое мужчын, піша СК.
На дачыненне 55-гадовага мужчыны да забойства паказваў у ходзе допыту яго 30-гадовы знаёмы. У сваю чаргу, старэйшы мужчына віну катэгарычна адмаўляў. Яго недатычнасць пасля пацвердзілася і паказаннямі сведак, якія ў дзень злачынства знаходзіліся побач з ім, а таксама сабранымі па справе доказамі.
Неўзабаве, пры дадатковым допыце малодшы фігурант растлумачыў, што абгаварыў свайго знаёмага з-за асабістых непрыязных адносін. У дачыненні да 55-гадовага мужчыны крымінальны перасьлед быў спынены.
У дзень забойства 30-гадовы дзяцюк прыйшоў дадому да жанчыны і пагрозамі стаў патрабаваць грошы і спіртное
Жанчына слаба чула, таму ён пісаў ёй цыдулкі з патрабаваннямі. Атрымаўшы адмову, мужчына штурхнуў старэнькую жанчыну, ад чаго яна ўпала на падлогу, а затым нанёс ёй некалькі ўдараў па галаве. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.
Пасля гэтага забойца, абшукаўшы кватэру, забраў 115 рублёў, пляшку гарэлкі, кашалёк і сумку.
Прысудам Магілёўскага абласнога суда абвінавачаны прызнаны вінаватым ва ўчыненых злачынствах і асуджаны на 22 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі.





