У шматпавярхоўцы на бульвары Няскораных у Магілёве цалкам заліло адразу некалькі кватэр. Проста камунальнікі замянілі батарэі, але забыліся паставіць заглушку, а потым уключылі ацяпленне, паведамляе «Беларусь 1».
З пачаткам ацяпляльнага сезона вада літаральна ліўнем абрынулася на некалькі паверхаў. Зараз пацярпелыя разам з мясцовым ЖЭУ падлічваюць шкоду. Як запэўнілі ва ўпраўленні камунальных прадпрыемстваў, вінаватыя будуць пакараныя.