Выданне Pitchfork склала спіс з 200 галоўных музычных альбомаў апошняга дзесяцігоддзя.
Першае месца ў рэйтынгу заняла праца амерыканскага выканаўцы Фрэнка Оўшэна Blonde. Артыста прызналі голасам пакалення і пахвалілі за ўменне пераключацца паміж жанрамі.
На другім месцы апынулася пласцінка Канье Уэста My Beautiful Dark Twisted Fantasy, якую назвалі «адлюстраваннем вялізнага эга» артыста.
На трэцім радку — названы ў гонар самой артысткі альбом Беёнсэ.





