У Таліне месяц таму падапечныя Міхаіла Мархеля перамаглі, вырваўшы перамогу на апошніх хвілінах, фота Delfi.ee
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Мархель падзяліўся чаканнямі ад матча кваліфікацыі Еўра-2020 супраць Эстоніі, які адбудзецца заўтра, 10 кастрычніка, на стадыёне «Дынама» (пачатак у 19:00), паведамляе Tribuna.com
«Радуе зноў вярнуцца ў Мінск, згуляць на добрым стадыёне пры сваіх гледачах. Гэта пэўны адбітак накладвае, але ў нас ёсць хлопцы вопытныя, якія з гэтым справяцца. Настрой вельмі добры. Ёсць пэўныя ўспаміны, я сам граў на гэтым стадыёне. Вельмі прыемна зноў акунуцца ў гэтую атмасферу», — сказаў М. Мархель.
«Мяркую, што тактыка і стратэгія ў нас не памяняецца. Пастараемся гуляць пры сваіх гледачах ў атаку і ўдасканальваць тыя моманты, якія ў нас атрымліваліся ў Таліне», — дадаў трэнер.
Нагадаем, што ў Таліне 6 верасня беларусы перамаглі з лікам 2:1, але гэта адзіная перамога ў адборы да Еўра-2020.
Два матчы з Паўночнай Ірландыяй, адзін з Нямеччынай і Нідэрландамі беларусы прайгралі. 10 кастрычніку — дамашні матч з Нідэрландамі.
Пасля 5 тураў: Нямеччына, Паўночная Ірландыя — 12, Нідэрланды — 9 (4 гульні), Беларусь — 3, Эстонія — 0.





