Bloomberg
Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заклікаў Турцыю быць стрыманейшай і спыніць аперацыю ў Сірыі. Пра гэта ён паведаміў падчас выступу ў Еўрапарламенце, перадае Bloomberg.
«Гэтыя ваенныя дзеянні не прыводзяць да добрых вынікаў, і мы павінны давесці гэта да ведама нашых турэцкіх сяброў», — заявіў Юнкер.
«Турцыю турбуе сітуацыя ў сферы бяспекі на мяжы з Сірыяй, і мы гэта павінны разумець. У той жа час я заклікаю Турцыю, таксама як і іншыя бакі, дзейнічаць са стрыманасцю», — дадаў ён.





