Дзяржаўныя СМІ Кітая абвінавацілі Apple у падтрымцы ганконгскіх «бунтароў», паведамляе Guardian. Кампанія размясціла праграму, якая адсочвае перамяшчэнне паліцыі ў горадзе.
Фота: Samuel Wong, shutterstock.com.
Праграма HKmap.live, якая вызначае месцазнаходжанне паліцэйскіх і антыўрадавых дэманстрантаў, з'явілася ў App Store 5 кастрычніка. Праграма адлюстроўвае гарачыя пункты на карце горада, што дазваляе пратэстоўцам пазбягаць паліцыі.
Гэтую праграму рэзка раскрытыкавалі прапагандысцкія СМІ Кітая.
HKmap.live з'яўляецца самай папулярнай праграмай у катэгорыі «Падарожжы» у iOS App Store у Ганконгу.
Таксама кітайскія прапагандысты раскрытыкавалі Apple за тое, што кампанія размясціла ў сваёй музычнай краме «Слава Ганконгу» — неафіцыйны гімн, які часта спявалі пратэстоўцы.





