Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў Турцыю за аперацыю супраць курдаў у Сірыі пад назвай «Крыніца міру», піша Reuters.
Трамп падкрэсліў, што ЗША «не ўхваляюць гэтую атаку і далі зразумець Турцыі, што гэтая аперацыя — дрэнная ідэя».
Трамп таксама падкрэсліў, што Вашынгтон мае намер «рабіць так, каб Турцыя прытрымлівалася сваіх абавязацельстваў» па недапушчэнні гуманітарнага крызісу ў рэгіёне.
Трамп дадаў, што «з першага дня, як ён ўзышоў на палітычную арэну», ён выступаў супраць бясконцых і бессэнсоўных войнаў, якія не прыносяць карысці Злучаным Штатам.
Паводле яго слоў, Турцыя ўзяла на сябе абавязацельствы абараняць мірнае насельніцтва, цывільных асоб і не дапусціць гуманітарнага крызісу.
«Мы чакаем, што Турцыя выканае ўсе свае абавязацельствы», — дадаў Трамп.





