На некаторых паверхах мінскага шматпавярховіка, што знаходзіцца па адрасе Галадзеда, 11, жыхары, што любяць пакурыць, засланілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, устаноўленыя ў агульных калідорах, цэлафанавымі пакетамі, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Пакеты надзейна прылепленыя да столі, каб сістэма апавяшчэння не спрацоўвала.
— Такія «клапатлівыя» грамадзяне, мабыць, лічаць за лепшае не зацыклівацца на думках пра тое, што на супрацьпажарных лесвіцах курэнне забаронена. Надзейна накрытыя апавяшчальнікі ў выпадку ўзгарання калі і спрацуюць, то з затрымкай, а пры задымленні кожная секунда важная, ад гэтага залежыць чалавечае жыццё, — абураюцца мінчукі.





