Усё адбылося на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці, каля ГУМа.
Кіроўца «Хонды» стаяў у крайняй левай паласе і спачатку збіраўся збочыць налева на праспект Незалежнасці. Але затым уключыў іншы паваротнік, выруліў направа, выехаўшы ў першую паласу, па якой рухаўся службовы аўтамабіль ДАІ, і працягнуў рух прама.
Пазбегнуць сутыкнення дапамагла рэакцыя супрацоўніка ДАІ. Пасля інцыдэнту міліцыянты не сталі пераследваць парушальніка, а спакойна з'ехалі.
За стварэнне аварыйнай абстаноўкі кіроўцу могуць аштрафаваць на суму ад пяці да дваццаці базавых велічынь (127,5—510 рублёў) з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да двух гадоў або без пазбаўлення правоў.





