Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў размяшчаць на тэрыторыі Беларусі толькі беларускіх вайскоўцаў.
Украіна асцерагаецца магчымага з'яўлення на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз. Пра гэта падчас прэс-марафону ў Кіеве заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
«У нас цяпер адносіны [з Беларуссю] не толькі геапалітычныя. Мы вельмі баімся, <…> што там будуць расійскія карпусы», — адзначыў ён.





