На сустрэчу ў Мінск прыязджае з ЗША Ніна Хрушчова, аўтарка кнігі «Зніклы сын Хрушчова, або Калі ГУЛАГ ў галовах».
У кнізе ўпершыню публікуецца поўная гісторыя пра Леаніда Хрушчова, старэйшага сына генеральнага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова і дзеда аўтаркі гэтай кнігі.
Часткова мемуары, часткова гістарычнае расследаванне, кніга апісвае няпростыя адносіны паміж сынам і бацькам Хрушчовымі, апавядае пра жыццё і смерць Леаніда і выкрывае міфалогію, якой ахутанае яго імя.
Ніна Хрушчова эмацыйна і адкрыта выкладае гісторыю барацьбы сваёй сям'і за развянчання «версіі» аб здрадзе Леаніда падчас вайны - ад выпадковай дзіцячай сустрэчы з былым сталінскім наркамам Молатавым да Страсбургскага суда па правах чалавека - і паказвае, як «ГУЛАГ у галовах» да гэтага часу ўплывае на вобраз думак і каштоўнасны выбар.
Набыць гэтую ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648





