Амерыканская актрыса Зоі Кравіц сыграе Жанчыну-кошку ў новым «Бэтмэне», перадае Variety.
Зорка «Дывергента» Кравіц абыйшла іншых прэтэндэнтак на ролю суперніцы Бэтмена - Ану дэ Армас, Элу Балінску і Эйсу Гансалес. Яна далучыцца на здымках да Роберта Пацінсана, што выконвае галоўную ролю.
Прэм'ера карціны прызначаная на 25 чэрвеня 2021 года.





