Брытанскі рок-гурт Uriah Heep анансаваў на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook «яшчэ два выступы ў Расійскай Федэрацыі». Пры гэтым адзін з канцэртаў запланаваны ў Кіеве, другі - у Мінску.
У каментарах да допіса інтэрнэт-карыстальнікі звярнулі ўвагу адміністратараў старонкі на памылку. На момант напісання нататкі абвесткі, з апублікавання якога прайшло 22 гадзіны, так і не было выпраўлена.





