Спартсменка з Удмуртыі Адэліна Сабітава будзе выступаць за зборную Беларусі па біятлоне.
Сабітава, якой споўнілася 22 гады, не ўваходзіла ў склад нацыянальнай каманды Расіі і не прадстаўляла краіны на міжнародных стартах. На чэмпіянаце Расіі сёлета спартсменка стала 44-й у спрынце.





