«Міс Беларусь — 2018» Марыю Васілевіч зарэгістравалі кандыдаткай у дэпутаты.
— Так, я зарэгістраваная, — паведаміла Васілевіч Tut.by.
Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына раней выказалася наконт жадання Васілевіч пайсці ў дэпутаты.
— Думаю, насельніцтву гэта спадабаецца. Адзінае што, у мяне асабістая пазіцыя як выбаршчыка і дзяржаўнага чыноўніка, у дэпутаты павінны ісці людзі сталыя, — сказала Ярмошына.
У 2018 годзе Марыя Васілевіч выйграла конкурс «Міс Беларусі». На конкурсе «Міс свету — 2018» яна атрымала тытул «Міс свету Еўропа» і ўвайшла ў фінале ў топ-5 удзельніц. Гэта найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу нашай краіны ў гэтым конкурсе.
Акрамя таго, Васілевіч нярэдка з'яўляецца на мерапрыемствах з удзелам Лукашэнкі.
Марыі Васілевіч 22 гады, яна скончыла БДЭУ, стала менеджарам-эканамістам, паступіла ў магістратуру. Марыла стаць тэлевядучай і сёлета ў маі выйшла ў эфір «Добрай ранiцы, Беларусь».





