Кандыдатам у дэпутаты не зарэгістравалі блогера Аляксандра Кабанава. Пра гэта сам блогер паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Кабанаў вёў сялянскую гаспадарку, перш чым уключыцца ў грамадскую дзейнасць на хвалі «Маршаў недармаедаў».
Блогер Аляксандр Кабанаў летась не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Яго штрафавалі за відэаролікі для канала «Народны рэпарцёр», у якіх ён асвятляў сітуацыю вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода «АйПауэр», за збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў, які міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.
Чытайце таксама: Новыя лідары. Фермер Кабанаў з Брэстчыны — вялікая гутарка





