Расійскія даследчыкі навучыліся аднаўляць па электрычнай актыўнасці мозгу відарысы, якія чалавек бачыць у гэты момант. Гэта дазваляе ствараць новы тып прылад для постінсультнай рэабілітацыі, якія кіруюцца сігналамі мозгу, піша Naked Science.
Інтэрфейс «мозг — камп'ютар», створаны камандай навукоўцаў з МФТІ і «Нейроботикс», выкарыстоўвае электраэнцэфалаграму (ЭЭГ), якая здымаецца з паверхні галавы, і нейрасеткі. Гэтая распрацоўка з дапамогай ЭЭГ у рэжыме рэальнага часу рэканструюе кадры з відэа, якое глядзіць чалавек.
Праца вядзецца для кіравання экзашкілетам рукі пры рэабілітацыі пасля інсультаў, а таксама для кіравання электракаляскай паралізаванымі людзьмі. Канчатковая мэта — павялічыць дакладнасць нейракіравання пры выкарыстанні не толькі пацыентамі, але і здаровымі людзьмі.
Рэканструяванне відарысаў. Злева стаіць кадр відэароліка, справа — адноўлены нейрасеткай.





