У Вярхоўнай Радзе 13 дэпутатаў стварылі міжфракцыйнае дэпутацкае аб'яднанне «Кубань», якое зоймецца вяртаннем у культурнае поле тэрыторый, якія разглядаюцца імі як «украінскія», піша Українська правда.

Дэпутат Ганчарэнка сказаў: «Разам з калегамі-дэпутатамі стварылі міжфракцыйнае дэпутацкае аб'яднанне Кубань… Наша задача — распрацоўка палітыкі па вяртанні ў культурнае і сацыяльнае поле ўкраінскіх этнічных тэрыторый і этнічных украінцаў. У першую чаргу зоймемся Кубанню. Але і іншыя рэгіёны, у якіх пражываюць кампактна ўкраінцы таксама будуць знаходзіцца пад нашай увагай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?