Прарасійскія актывісты Арцём Агафонаў і Сяргей Лушч не прайшлі рэгістрацыі на парламенцкія выбары ў сваіх акругах. Пра гэта актывісты, якія збіраліся стаць кандыдатамі, паведамілі на сваіх старонках у фэйсбуку.
Сяргей Лушч.
Агафонаў і Лушч збіраліся стаць кандыдатамі шляхам збору подпісаў.
Агафонаў напісаў, што камісія знайшла ў яго нібыта высокі працэнт несапраўдных подпісаў.
У сваю чаргу іншую прарасійскую актывістку, Эльвіру Мірсалімаву з Віцебска, зарэгістравалі кандыдаткай. Яна вылучалася не шляхам збору подпісаў, а пайшла на выбары ад «Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці» па Віцебскай Чыгуначнай 19 выбарчай акрузе.





