kremlin.ru
Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр быў шпіталізаваны з пераломам костак таза пасля таго, як паваліўся ў сваім доме ў мястэчку Плейнс (Джорджыя).
«Ён у добрым настроі і з нецярплівасцю чакае выздараўлення», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра Картэра.
Экс-прэзідэнта даставілі ў медыцынскі цэнтр Phoebe Sumter, дзе яму акажуць неабходную дапамогу.
Картэру 95 гадоў, ён быў прэзідэнтам ЗША ў 1977-1981 гадах і лічыцца галоўным доўгажыхаром сярод усіх, хто калі-небудзь займаў гэту пасаду.





