Жыхар Мінскага раёна пашкодзіў два гульнявыя аўтаматы пасля таго, як прайграў. Сума шкоды склала 1 600 рублёў, паведамляюць Мінск-навіны.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 кастрычніка ў ігральным клубе ў Мінскім раёне. Мужчына некалькі разоў прайграў і ў парыве злосці разбіў кулакамі экраны гульнявога абсталявання.
Супрацоўнікі клуба выклікалі міліцыю. У момант затрымання 41-гадовы грамадзянін быў п'яны.





