Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп параўнаў працэдуру імпічменту з лінчаваннем. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў твітары.
На думку амерыканскага лідара, прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі абавязкова правядуць працэдуру імпічменту без належнага расследавання, калі раптам адзін з іх стане на чале краіны.
«Усе рэспубліканцы павінны памятаць, сведкамі чаго яны тут сталі — лінчаванне. Але мы пераможам!», — напісаў Трамп.
Ён таксама паведаміў, што 94% амерыканцаў не жадаюць яго імпічменту і хочуць яго перамогі ў прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе.





