Колькасць загінуўшых у ходзе масавых антыўрадавых пратэстаў у Чылі ўзрасла да 15 чалавек, піша AFP.
11 чалавек загінулі ў рэгіёне Сант'яга. Смерці звязаныя з рабаваннямі і падпаламі ў гандлёвых цэнтрах.
Астатніх застрэлілі за межамі сталічнага рэгіёна.
З пачатку беспарадкаў было затрымана больш за 2600 чалавек.
Вулічныя пратэсты ўспыхнулі ў сталіцы Чылі 18 кастрычніка. Яны былі выкліканыя павышэннем цэн на праезд у метро.





