ЗША працягнулі прыпыненне санкцый супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.
Мінфін ЗША працягнуў дазвол на здзяйсненне здзелак беларускімі прадпрыемствамі, што трапілі пад санкцыі, згодна з указам прэзідэнта ЗША №13405.
Гаворка ідзе пра такія прадпрыемствы, як Беларускі нафтавы гандлёвы дом, «Белнафтахім» і яго амерыканскі філіял, «Белшына», «Гродна Азот» і яго філіял, «Лакафарба», «Нафтан» і «Полацк-Шкловалакно».
Рашэнне будзе дзейнічаць да 26 красавіка 2021 года. Цалкам санкцыі не былі адменены.
Вашынгтон увёў санкцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, спасылаючыся на парушэнні правоў чалавека. У кастрычніку 2015 года санкцыі былі прыпыненыя.





