Палітык быў арыштаваны ў аэрапорце Калумбіі з сямю кілаграмамі какаіну ў пратэзе, паведамляе Daily Mail.

Віктар Уга Агудэла збіраўся сесці на рэйс у Франкфурт 7 кастрычніка ў аэрапорце Багаты. Да яго падышлі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з наркотыкамі, спрабуючы даведацца, ці патрэбна яму дапамога, таму што яны заўважылі, што з яго нагой нешта не так. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пасадзілі яго ў інваліднае крэсла.

Пасля агенты выявілі какаін, калі правялі пратэз нагі праз сканер.

Кошт партыі наркотыкаў — 175 000 даляраў.

Па невядомых прычынах Агудэлу неўзабаве выпусцілі з-пад варты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?