Усвядомленае спажыванне набывае ўсё большую значнасць, і міленіялы — якраз тыя, хто запускае гэтыя змены ў грамадстве. Іх ужо не здзівіць забаўкі з сувенірнай крамы: яны адмовяцца ад рэчы, якая не нясе для іх каштоўнасці, але з задавальненнем будуць карыстацца сапраўды патрэбным прадметам ці прынамсі прыгожым. Мы сабралі 10 ідэй для падарункаў да дня моладзі, якія дакладна спадабаюцца пакаленню Y.

1. Натуральная касметыка. Моладзь пераацэньвае каштоўнасці бацькоў і будуе ўласныя патэрны паводзін. Выбіраючы касметыку, міленіялы глядзяць на яе склад. Пры гэтым сродкі для догляду падбіраюць сабе не толькі дзяўчаты — хлопцы таксама разумеюць важнасць якаснага догляду скуры. На сайце Makeup.by ў раздзеле Health&Care вы знойдзеце касметыку для догляду скуры і валасоў з дастаўкай па Беларусі.

2. Вырабы ручной працы. Усё больш цэняцца аўтэнтычныя ўнікальныя вырабы, якія нясуць у сабе часцінку таго, хто іх стварыў. Калі вы ўмееце рабіць нешта самі, падумайце, ці прыйдзецца гэты падарунак па душы вашаму сябру. Калі вы не ўпэўненыя ў сваіх сілах, купіце вырабы з керамікі: талеркі, кубкі, гаршкі, вазы ў этна стылі. Не ганіцеся за роўнай паверхняй і сіметрычнымі ўзорамі — гэта не ў духу часу.

3. Ежа. Падыдзіце да падарунка свядома і падумайце, чым здзівіць. Гэта можа быць сертыфікат на вячэру ў любімым рэстаране, запрашэнне на майстар-клас па прыгатаванні сушы, наборы інгрэдыентаў для стварэння адмысловых страваў і гэтак далей. І не забудзьцеся паклапаціцца аб стылёвай упакоўцы.

4. Падарожжы стаяць у спісе прыярытэтаў маладых людзей. Калі магчымасці дазваляюць, купіце сябру квіток у іншую краіну ці арганізуйце паездку ў іншы горад. Падыдзе нават незвычайная экскурсія ў родным горадзе, бо ў любога месца ёсць свая гісторыя, якой з радасцю падзеліцца дасведчаны экскурсавод або студэнт гістарычнага факультэта.

5. Цікавы вольны час. Калі ў горадзе праходзіць незвычайная выстава, канцэрт, сустрэча з пісьменнікам ці іншая актыўнасць, хутчэй за ўсё, міленіял захоча там быць. Гэта не абавязкова павінна быць нешта глабальнае, часам маленькія хатнія сустрэчы або кватэрнікі, дзе можна пагутарыць з выдатнымі людзьмі, прыносяць больш радасці. Даведацца пра такія падзеі можна анлайн, праманіторыўшы гарадскія афішы і сайты публічных пляцовак: гарадскі каворкінг, тэатр, музей або палац культуры.

6. Рамантычныя падарункі (калі вы ўжо не проста сябры). Хтосьці бачыць рамантыку як спатканне пад зоркамі, а хтосьці — як утульную вячэру ў рэстаране пры свечках. Можна парадаваць каханага чалавека святочнай стравай або разам збегчы ў суседні горад і правесці выходныя ўдваіх. Памятайце, што рамантыка часцей за ўсё ў настроі, які вы ствараеце, а не ў прадмеце як такім.

7. Палеткі дэкаратыўнай касметыкі спадабаюцца дзяўчатам, якія захапляюцца модай і макіяжам. Многія гандлёвыя маркі арыентуюцца на рынак моладзі і выпускаюць сродкі з яркімі адценнямі ў цікавых упакоўках — з імі не захочацца расставацца нават пасля таго, як прадукт скончыцца. Звярніце ўвагу на такія брэнды, як NUDE, Makeup Revolution і іншыя. Каб быць упэўненым у тым, што вы дорыце арыгінал, а не падробку, рабіце пакупкі ў правераных месцах, напрыклад, у мультырэгіянальнай інтэрнэт-краме MAKEUP, якая старанна падбірае пастаўшчыкоў. Каб атрымаць пакупку своечасова, рабіце заказ загадзя, паколькі дастаўка займае ад трох да пяці дзён.

8. «Разумныя» прыборы — прылады з прыстаўкай smart дапамогуць адсочваць біялагічныя рытмы, лепш выконваць сваю працу і заўсёды быць на сувязі. Smartwatch (разумны гадзіннік) дапаможа выпрацаваць звычку займацца спортам ці наладзіць здаровы сон.

9. Сярод пакалення Y шмат аматараў гуляць у Play Station. Нядаўна выйшла абноўленая версія FIFA 20. Калі ваш знаёмы зацяты заўзятар, любіць гуляць у футбол або сочыць за вынікамі матчаў, яму дакладна спадабаецца такі падарунак. Але абавязкова пераканайцеся, што ў яго ўжо ёсць PS4.

10. У эпоху інстаграма высока цэніцца эстэтыка, таму вы можаце падарыць што заўгодна, калі гэта будзе прыгожа.

Паняцце «прыгожа» досыць шырокае, але па натхненне можна звярнуцца ў тую ж сацыяльную сетку і паглядзець, на каго падпісаны ваш сябар. Прагартаўшы профілі брэндаў і інфлюэнсераў, якіх ён фаловіць, вы хутка заўважыце нешта агульнае ў іх фотках у зможаце сфарміраваць уяўленне пра яго густ. Няхай гэта будзе прадмет мэблі, хатні дэкор, адзенне або тэхналогіі, прадстаўнікі пакалення Y цэняць момант уручэння падарунка, таму падумайце над пакункам, які не сорамна выкласці ў сацыяльную сетку.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1