Якая партыя — такія і кандыдаты.
Кішэнная Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці вылучыла па Грушаўскай акрузе №98 свайго члена Андрэя Голасава.
42-гадовы беспрацоўны мужчына адрозніваўся ад канкурэнтаў — як мінімум тым, што часта адрываўся ад суфлёра і пачаў казаць адсябеціну.
У прыватнасці, ён расказаў, чаму прыйшоў на запіс выступу (ён меркаваў, што гэта інтэрв'ю) не ў касцюме, а таксама перадаў прывітанне бацьку.





