Пра гэта паведаміў журналістам старшыня праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі мікрафінансавых арганізацый Іван Радзюкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА, каментуючы ўказ №394 «Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык».

Паводле слоў Івана Радзюкевіча, з уступленнем у сілу ўказа мікрафінансавыя арганізацыі чакае трансфармацыя па ўзоры развітых краін. Заканадаўствам прадугледжаны змяненні і для ламбардаў, якія змогуць займацца новымі відамі дзейнасці.

«Гэта будуць ужо, хутчэй, камісійныя магазіны тавараў, што былі ва ўжытку.

Для кліентаў будуць даступны некалькі опцый - прадаць сваю маёмасць адразу ў гэты ламбард, атрымаць пазыку пад сваю маёмасць (опцыя класічнага ламбарда) або пакінуць маёмасць на камісійны продаж. Гэта вельмі добра, бо ў чалавека з'яўляецца выбар», - лічыць старшыня праўлення асацыяцыі мікрафінансавых арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0