president.gov.ua
Украіна павінна перастаць прасіць фінансавую дапамогу ў міжнародных партнёраў і пачаць з імі роўнае супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі на інвестыцыйным форуме ў Марыупалі.
«Наша мэта — выйсці з парадыгмы, такой непрыемнай парадыгмы просьбіта дапамогі, і пачаць ужо на ўзроўні з міжнароднымі нашымі партнёрамі ўвасабляць у жыццё вялікія інвестыцыйныя праекты», - сказаў украінскі лідар.
Пры гэтым ён адзначыў, што падтрымка Украіны з боку Еўрасаюза дасягнула ўжо 15 мільярдаў еўра. Паводле яго слоў, у краіне мноства праектаў, якія могуць зацікавіць замежных інвестараў.
«Я ўпэўнены, што Украіна можа быць інвестыцыйна прывабнай дзяржавай», дадаў Зяленскі.
0
0
0
0
0
0